КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(са змяненнямi i дапаўненнямі, прынятымi на рэспубліканскiх рэферэндумах 24
лістапада 1996 г. i 17 кастрычніка 2004 г.)
Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі), зыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будучыню Беларусі, усведамляючы сябе паўнапраўным суб’ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы, прымаем гэтую Канстытуцыю — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.
На беларускай і рускай мовах.