“Кароткая гісторыя Беларусі” Вацлаў Ластоўскі

Спампаваць

«Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга па гісторыі Беларусі, напісаная беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 г. у Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з’яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння Беларусі ў пачатку ХХ ст. Гэта ён адшукаў крыж Еўфрасінні Полацкай, даследаваў гісторыю беларускай кнігі. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, трагічны лёс. Вацлаў Ластоўскі стаў ахвяраю таталітарнай дзяржавы. Рэабілітаваны толькі ў 1988 г. Напісаная ім «Кароткая гісторыя Беларусі» шмат дзесяцігоддзяў захоўвалася ў закрытых фондах дзяржаўных бібліятэк.

Нельга сказаць, што падзеі беларускай гісторыі нікім да Вацлава Ластоўскага не разглядаліся. Але да яго да іх ставіліся як да часткі гісторыі Расіі або Польшчы. «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага — першая кніжка, у якой гісторыя Беларусі падаецца з пункту погляду беларусаў. Яна можа нават здзівіць нас нейкай наіўнасцю і кампілятыўнасцю. Пры напісанні «Гісторыі» аўтар амаль не абапіраўся на гістарычныя крыніцы, а выкарыстоўваў працы расійскіх, польскіх, украінскіх даследчыкаў. Аднак, па-першае, кніга стваралася менавіта як папулярная, разлічаная на шырокае кола непадрыхтаваных чытачоў. Па-другое, галоўнае тут — канцэптуальны падыход на айчынную гісторыю вачамі саміх беларусаў.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары