“Князёўна” Аўген Бартуль

Упершыню ў Беларусі асобным зборнікам выдаюцца выбраныя паэтычныя творы заходнебеларускага паэта Аўгена Бартуля (1908 — пасля 1947). «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», выдадзенай у Мінску ў 1964 годзе, літаратуразнавец Уладзімір Калеснік пісаў: «Галоўнай фігурай сярод нацыянал-дэмакратаў быў Казімір Сваяк. На яго арыентаваліся А. Бартуль, Ф.Грышкевіч і некаторыя іншыя». У рускамоўным выданні гэтай кнігі (1977) сказана, што «дань эстетским вывертам отдавали начинающие авторы из студенческой молодёжи (Е. Бартуль, Ф. Гришкевич и др.)». Сёння я не зусім пагаджуся з тым, што напісаў некалі Уладзімір Калеснік пра Бартуля і Грышкевіча. Адно скажу, што з некаторымі вершамі Франука Грышкевіча сучасны беларускі чытач ужо даўно пазнаёміўся. Аўтар гэтых радкоў у 1999 годзе падрыхтаваў і выдаў у Беластоку кнігу «Вяртанне да сваіх», куды ўвайшлі творы Станіслава Грынкевіча, Франука Грышкевіча і Уладыслава Казлоўшчыка. (Сяргей Чыгрын, Паэт быў духам малады, фрагмент)

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары