Спампаваць

Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць жонцы, брату, сябру або самому сабе ў дзень Анёла. Тут давядзецца ахвяраваць, хочаш ня хочаш, асобнымі тэкстамі, прытым якаснымі. Асобнымі аповядамі, навэламі, раскіданымі ў пэрыёдыцы, зьмешчанымі ў зборніку „Гульня ў тэстамэнт”, казкамі, п’есамі. Апроч жорсткай сэлекцыі мусіш шукаць тэкстам арыгінальную абалонку. І яна знаходзіцца — тры капэрты, у кожную зь якіх пісьменьнік зьмяшчае тры тэксты — тры „лісты” „Да брата”. (П. Васючэнка, Пасьляслоўе, фрагмэнт)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары