Спампаваць

Перад вамі, шаноўныя спадары і спадарыні (ды будзе мне дазволена ўжыць гэты старасвецкі і адначасова новы выраз),
незвычайная, унікальная кніга. Яна магла б выйсьці пад больш дакладнай назвай – не “Літоўская гаспадыня”, а “Беларуская
гаспадыня”, бо ў ёй акумуляваны гаспадарча-кулінарны вопыт не продкаў сённяшніх летувісаў (у XIX стагоддзі іх называлі пераважна
жмудзінамі), а жыхароў Міншчыны, якую ў адпаведнасці з гістарычнай прыналежнасцю да Вялікага княства Літоўскага ў тым
жа XIX стагоддзі залічылі да Літвы (прыгадаем, што і Мінск тады зваўся Літоўскім, і Брэст – Літоўскім). Кніжка гэтая магла б з’явіцца не ананімна, як выходзіла раней і выходзіць цяпер, а з указаннем прозвішча аўтара, дакладней – аўтаркі. Ды такая ўжо была воля аўтаркі, каб ўсе шэсць выданняў “Літоўскай гаспадыні” – і прыжыццёвае (1848), і пасмяротныя (1851, 1856, 1858, 1862, 1873) – убачылі свет ананімна. Таму воля тая захоўваецца і зараз, у першым беларускім перакладзе. Таму згодна зканонамі тэксталогіі, кніжка выходзіць пад першапачатковай, няхай і ўмоўнай назвай.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары