“Маленькi маскоўска-беларускi слоўнiчак” Станкевіч Ян

Iмя беларускага вучонага Янкi Станкевiча (1891-1976) дзесяцiгоддзямi было пад забаронаю, а ягоныя кнiгi хавалiся ў спецфондах. Гэты слоўнiк адрасуецца шырокаму колу чытачоў, зацiкаўленых у адраджэньнi роднае мовы, у ачышчэньнi яе ад гвалтоўна-русiфiкацыйных уплываў. Выдаецца з захаваньнем аўтарскага правапiсу.
ЯНКА СТАНКЕВІЧ Выдатны беларускі грамадскі дзеяч, лінгвіст і перакладчык Бібліі на беларускую мову Янка Станкевіч (1891-1976) быў адной з фігураў, што спрычыніліся да павелічэньня й умацаваньня беларускай грамады Амэрыкі ў 1940-я– 1960-я гады. Супрацоўнік газэты “Наша Ніва”, яшчэ ў 1918 г. ён выдаў разам з нямецкім мовазнаўцам Р. Абіхтам лемантар (падручнік-буквар) “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным”. 25 Сакавіка 1918 г. Я. Станкевіч быў адным з сябраў Рады БНР, якая абвесьціла стварэньне незалежнай і вольнай Беларускай Дзяржавы.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары