“Маніторынг выканання права на справядлівае судовае разбіральніцтва падчас разгляду спраў аб адміністратыўных правапарушэннях”

Да моманту, як з друку выйшаў гэты Маныторынг, была праробленая немалая праца – праведзеныя назіраньні за 533-ма адміністратыўнымі працэсамі ў дваццаці судах пяці гарадоў Беларусі. А разгляд адміністратыўных справаў ва ўмовах аўтарытарнай Беларусі зьяўляецца лакмусавай паперай функцыянаваньня ўсяёй судовай сыстэмы і абароны ў ёй правоў чалавека. Афіцыйная статыстыка дае няшмат інфармацыі пра стан рэчаў у гэтай сферы. У той жа час сотні тысяч беларускіх грамадзянаў штогод прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці, штогод у судах краіны адбываецца каля 300 тысячаў пасяджэньняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях, на якіх прысуджаюцца пакараньні ў выглядзе арыштаў і вялікіх штрафаў. Удзельнікі Маныторынгу, адзначыўшы недахопы ў практыцы разгляду падобных судовых справаў, даюць дзяржаўным органам Беларусі кампэтэнтныя рэкамэндацыі па паляпшэньню становішча. Ці будуць пачутыя гэтыя рэкамэндацыі? Прынамсі, яны публічна агучаныя. (А.Д.)

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары