Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Рыжы бык адбiўся ад вялiкай чарады, якую нямецкiя салдаты гналi кудысьцi на станцыю, i рынуўся з дарогi ў поле. Па iм стралялi, але яму пашанцавала ўцячы i вырабiцца з бяды. Гэта было вясною. Да добрай восенi ён бадзяўся па лесе i полi i стаў порсткi i ўскiдзiсты на рух. Ён зусiм адзiчэў, але не схуднеў. Травы яму хапала. Яшчэ i цяпер пад кустамi было зяленiва, хоць i пачарнелае ад халадоў. Стаяла восень. Але яшчэ часам дзень зiхацеў сонцам, i тады птушкi не зважалi на прымаразак. Iх было многа. Яны пырхалi крыллем у вяршалiнах дрэў i спявалi, малыя i вёрткiя. Часамi бык рыкаў, але ў гэтых мясцiнах, дзе ён бадзяўся, яго можа i не чуў нiхто. Тут льга было прайсцi вялiкую прастору i не напаткаць чалавека i яго аселiшча. Вельмi многа тут чарнелася печышчаў i асмалкаў, i ў сухiя днi вецер круцiў i ўзнiмаў сухi попел. Многа лётала варання, i брахалi валачашчыя сабакi. Часамi было падобна, што пройдзе струмень трупнага духу. Вельмi магло быць, што дзе-небудзь гнiў хто непахаваны. Спачатку тут прайшлi былi нямецкiя танкi, а пасля не раз праходзiлi нямецкiя карнiкi. Жыццё стулiлася ў лясы i цiхiя закуткi, далей ад язджалых дарог. Гэтакае спустошанне цяглося кiламетраў можа на трыццаць. (фрагмент)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра