“Млын на сямі колах” Масляніцына Ірына

Спампаваць

У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін. Усю ноч не магла заснуць Лебедзь. Быццам ліхаманка трэсла яе, i здавалася, што вось зараз затрасецца разам з ёй уся зямля. Так было ўжо аднойчы. Тады Лебедзь была зусім яшчэ дзяўчо i доўга плакала ca страху. Бацька не супакойваў. Стары вяшчун, ён сам адчуваў набліжэнне чагосьці нядобрага. Усю ноч не гаслі ў свяшчэнным гаі вогнішчы — вешчуны спрабавалі ўміласцівіць Перуна i Дажбога. Спалоханыя, прыносілі свае ахвяры рыбакі. Перад раніцай моцны шквал ветру задзьмуў агонь ахвярніка — пачалася навальніца. Тады ўпершыню зразумела яна, што Пярун не ўсясільны. Даўно ўжо няма на свеце бацькі, якога многія лічылі чарадзеем, разышліся хто куды яго былыя памочнікі-вешчуны, спалены свяшчэнны гай, i знайшлі недзе ў глыбіні Лукаўскага возера прытулак ідалы Пярун i Дажбог.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары