Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

У зборнік уключаны даклады і паведамленьні беларускіх і польскіх навукоўцаў па актуальных праблемах беларусазнаўства і беларуска-польскіх узаемадачыненьнях. Часта даводзіцца сустракацца – ў публічных дыскусіях, мастацкай літаратуры, нават у навуковых працах – з пераносам сёньняшніх катэгорый мысленьня ў менш ці больш аддаленае мінулае. Тэндэнцыі да навукова неабгрунтаванай прагрэсіі прасочваюцца і сярод даследчыкаў гісторыі шляхецкай Рэчы Паспалітай, асабліва ў вызначэньні нацыянальнай прыналежнасьці яе жыхароў, членаў тагачаснай эліты. Калі даследуецца ХІХ ст., сэмантычна няпэўнымі застаюцца паняцьці “паляк”, “літвін”, “беларус”. Паляк надае гэтым паняцьцям, як правіла, адназначны нацыянальны характар, што вынікае з светаўспрыманьня сёньняшнімі палякамі такіх катэгорый увогуле. Больш складаная сытуацыя зь беларусамі – яна зьяўляецца вынікам слабага ўзроўню нацыяналізацыі гэтага грамадзтва, адсюль і відавочная зараз неадназначнасьць у разуменьні паняцьця “беларус”.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра