Спампаваць

У зборнік уключаны даклады пра фармаваньне і развіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў, на якім разглядаліся пытаньні этнагенэзу, самабытнасьці, стэрэатыпаў, мэнталітэту, дзяржаўнасьці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзеленыя матэрыялы пра нацыянальныя супольнасьці Беларусі. Абуджэньне нацыянальнай самасьвядомасьці вельмі востра ставіць пытаньне аб неабходнасьці глыбокага вывучэньня культурнай спадчыны народа. Яна не зьяўляецца чымсьці застылым і абмежаваным толькі ўнутраным патэнцыялам. Кожная нацыянальная культура – гэта сынтэз лепшых дасягненьняў усіх нацыянальных культур. Духоўныя асновы нацыянальнай самасьвядомасьці ўключаюць у сябе як уласную культурную спадчыну кожнай нацыі ў якасьці крыніцы іх далейшага развіцьця, так і духоўныя каштоўнасьці народаў сьвету, культурны абмен паміж нацыямі як фактар фармаваньня і разьвіцьця нацыянальных культураў. Працэсы глябалізацыі нясуць у сабе як развіцьцё, так і сур’ёзныя пагрозы. Аднак не толькі не адмяняюць, але нават і падвышаюць ролю нацыянальных дзяржаў, як і тэндэнцыі да іх фармаваньня там, дзе раней яны былі немагчымыя. Больш за тое, нацыянальнай дзяржаве не праглядаецца альтэрнатывы. Уведзеная ў сучасны кантэкст, беларуская нацыянальная ідэя дазваляе як зьняць супярэчнасьці ў асяродку дэмакратычнай эліты, так і стаць прывабнай для большасці насельніцтва. Здымаюцца супярэчнасьці паміж лібэральнай і сацыял-дэмакратычнай канэпцыямі рэформаў, паміж расейскамоўнай і беларускамоўнай час

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары