«Няхай не пакіне нас Восень» Тацяна Сапач

FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку, працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87). Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы “Альбаросіка” на Беларусім радыё (1987-89), супрацоўніца радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), адная з аўтарак перадачы “Палітычная геаграфія” на Радыё Свабода (з 2005), рэдактарка і аўтарка праграмы “Віленскі сшытак” на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991), аўтарка літаратурных перакладаў з літоўскай і польскай моваў. Жыве ў Вільні. У 1992 годзе выйшаў зборнік паэзіі “Восень”.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Не працуе!!!» і націсніце Ctrl+Enter.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *