Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць вас па перасечанай мясцовасці аж пакуль вы не стамляецеся супраціўляцца. Вызваліўшыся, яна адразу знікаюць з вачэй. Гэта называецца “палаз”. Заяц, ліса або воўк усю ноч гойсалі па сваіх звярыных справах, а ранкам пайшлі адпачываць, пакінуўшы за сабой ланцужок пахучых слядоў. Гэты пах адшукваюць ганчакі з дапамогай свайго звышчулага носа і сляды прыводзяць іх да лёжкі. Звер падхопліваецца і тут вы чуеце: “Ай-яй-яй-яй-яй-яй!” Паднялі, значыць. Сэрца ваша загрукатала ў тры разы шпарчэй, вам хочацца кінуцца за сабакамі ды гэтак жа загаласіць. Але ўсведамляючы, што для адной пары ног гэта занадта, вы з цяжкасцю стрымліваецеся.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары