Спампаваць

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік, на думку яго складальніка Вацлава Ластоўскага, павінен быў дапамагчы тым прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі, якія жадалі паспрыяць нацыянальнай справе. Перакладны (руска-беларускі) фармат слоўніка Ластоўскі тлумачыў практычным разлікам: большасць такіх аматараў беларускасці скончылі рускамоўныя школы і рускую мову ведалі лепш за беларускую. Разам з тым, слоўнік не з’яўляецца выключна перакладным, бо ў шэрагу выпадкаў змяшчае таксама лексічнае значэнне слова і прыклады яго ўжывання. Акрамя асноўнай часткі, кніга ўтрымлівае слоўнічак асабовых імён («Крыўскі (беларускі) іменьнік»), слоўнікі арніталагічных тэрмінаў («Назовы птахаў»), батанічных назваў («Іменьнік расьцін»), а таксама раздзел беларускай вайсковай тэрміналогіі («Вайсковая каманда»).

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары