Кніга перакладзена з нямецкае мовы і зьяўляецца акумуляцыяй досьведу нямецкай паліталёгіі з часу яе другога нараджэньня ў Федэратыўнай Рэспубліцы пасьля Другой сусьветнай вайны. Адметнасьць кнігі – яе ўнутраная дыскусійнасьць. У якасьцi тэмаў бяруцца вялiкiя палiтычныя пытаньнi сучаснасьцi, каб тым самым увесьцi ў дыскусіі дысцыплiны, якія часам ідуць паралельнымі шляхамі, а таксама i такiмі, што сьпярша разыходзяцца, каб пасьля зноў перакрыжавацца. Аўтары не баяцца крытычнасьці i заангажаванасьці ў разглядзе цэнтральных праблемаў i асаблiвасьцяў пастаноўкi пытаньняў у палiталёгii. Часам у гэтым ёсьць пэўная рызыка, бо паліталёгія сама генэруе свае прадметы i праблемы пры дапамозе ўласных навуковых мэтадаў. Вось тэматычныя блёкі, у межах якіх адбываеца палеміка: “Палітычная культура і палітычныя ідэі”, “Эканоміка і палітыка”, “Міжнародная палітыка”, “Грамадзтва і ўлада”, “Нутраная палітыка”. Пасьля амаль кожнага разьдзелу чытач можа знайсьцi ёмiстыя сьпiсы лiтаратурных крыніц, у якіх узьнятае пытаньне разглядаецца глыбей. У той жа час кожны разьдзел уяўляе сабой закончаны твор, якi павiнен дапамагчы зацікаўленаму чытачу сфармаваць паглыбленае разуменьне палiтычных праграмаў і паняцьцяў.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары