Спампаваць

Калі нарадзіцца ў Менску, то можна быць пэўным, што ля дому будзе дзіцячы садок. А вось калі нарадзіцца ў Менску на пачатку васьмідзесятых, то не факт, што менавіта ў гэты дзіцячы садок можна будзе патрапіць. Ля майго дома і цяпер стаяць два дзіцячыя садкі, але ні ў адзін з іх я не хадзіў. Хаця маню – ужо год у 15-16 хадзіў у адзін з гэтых садкоў забіраць свайго малодшага брата, але гэта не лічыцца. На пачатку васьмідзесятых было неяк напружна з дзіцячымі садкамі. Ды што там з дзіцячымі садкамі? Тады з усім было напружна. Нічога не хапала. І вось, за­мест таго, каб накіраваць мяне ў найбліжэйшы дзіцячы садок, мяне накіроўваюць туды, дзе ёсць месцы. Зразу­мела, што месцы ёсць толькі ў тых месцах, якія папу­лярнасцю не карыстаюцца. І вось, знаёмцеся: дзіцячы сад, спалучаны з тралейбусным дэпо №1. (Павел Анціпаў, Мае дзіцячыя сады, фрагмэнт)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары