“Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ” Адам Багдановіч

Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940) вядомы ў гісторыі беларускай культуры найперш як бацька Максіма Багдановіча. Ён аказаў вялізны ўплыў на фарміраванне асобы вялікага паэта, асабіста займаўся выхаваннем сына. Пазней ён напіша: “Мае дзеці, у тым ліку і Максім, паступалі ў гімназію з поўным маленысім колам ведаў І аб мінулым і аб усім акаляючым свеце”. Да паслуг паэта была вялікая бібліятэка бацькі, глыбока дэмакратычнага, адукаванага і культурнага чалавека, які меў шырокія знаёмствы ў колах прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі. Але не менш важнае значэнне для станаўлення Максіма як паэта мела фальклорная спадчына беларусаў, зборам і даследаваннем якой займауся Адам Ягоравіч падчас свайго жыцця на Радзіме. Назіранні і запісы даследчыка з быту, жыцця І культуры беларускага народа неаднаразова друкаваліся ў мінскай і гродзенскай перыёдыцы і паставілі яго ў адзін рад з буйнейшымі беларускімі этнографамі XIX стагоддзя. Вынікам гэтай працы стала кніжка “Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ”, без цытавання якой і дасюль не абыходзіцца ніводнае сур’ёзнае даследаванне беларускага фальклору. Безумоўна, у сучаснага чытача УводзІны да яе могуць выклікаць супярэчлівае пачуццё. Тут аўтар выступае з пазіцый адукаванага на расійскі манер тутэйшага інтэлігента, які з кшжак ідэалістычна ўспрымаў культуру рускага народа, спрабуючы быць, на ягоную думку, падкрэслена аб’ектыўным да духоўнага жыцця беларусаў. (А. Бяляцкі, Да 100-годдзя выхаду кнігі, фрагмэнт)

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары