Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Такую краіну марна шукаць на карце свету. Яна існуе толькі ва ўяўленні, у фантазіі, у кнізе. Краіна хлудаў – вымысел, але не толькі. Гэта збіральны вобраз усяго таго, што не чужое чалавечым захаванням. Тут у выпуклым вобразе паказаны ўсе хібы, недахопы, усе перагібы кожнай улады. Кожны персанаж – зборны вобраз, які адлюстроўвае найбольш ірацыянальныя рысы характару. Тут няма станоўчых герояў. Тут пачвары, вычварэнцы, якія знайшліся усе разам у адным месцы, за высокім мурам (парканам). Кожны з іх мае свае тлумачэнні існуючаму парадку. Дзеянні адбываюцца ў краіне, якая складаецца з мястэчка ў некалькі вуліцаў, агароджаным высокім парканам, за якім, па меркаванні жыхароў Хлудзіі, няма нічога. Паркан такі высокі, што сонца заглядае ў горад, як у студню. Твор можна назваць фантазіяй, утопіяй, але тут столькі сапраўднага, што задумоўваешся, ці краіна, у якой жывем, не з’яўляецца такой жа Хлудыяй, адасобленай, абмежаванай, з абыякавым да ўсяго народам. Твор можна чытаць шмат разоў, кожны раз падыходзячы да яго з новым бачаннем, новымі асацыяцыямі, з новым настаўленнем, і кожны раз ён будзе гучаць па-новаму, неардынарна, як быццам упершыню. (Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра