FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Абедзьве ваюючыя стораны кажуць, што ваююць яны тольки дзеля таго, каб хутчэй дабицца згоды.

Абедзьве стораны винавацяць адна-адну у тым, што адна другую хоча захапиць, аграбиць. Алеж разабрацца у гэтай справе ганебне патрэбна. Хто стаиць злажыушы руки памиж двух, што бьюцца, таго лупцуюць з абодвух бакоу. Схавацца ад вайны няма-куды. Каб ты и у мышыную норку схавауся, дык усё адно ничога з гэтаго не выйдзе, бо затопчуць.

Прыходзицца воляю-няволяю выбираць. Хоць и нехаця, а усё-ж прыдзецца узяцца за трохлинейку-магазынку и бараниць сваё жыцьцё. Дык патрэбна толкам зразумець — хто винаваты, хто за прауду стаиць у гэтай крывавай сварцы, трэба зразумець — каго биць, каго бараниць?

На чый жа бок нас стаць? Чы стаць за Польшчу, чы за Савецкую Расею?

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра