“Праз рок-прызму” Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

Спампаваць

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа быць артыкул Л. Курбекі “Массовая музыка — носитель идеологической программы империализма” ў зборніку “В тисках капитала”. Мартыненка й Мяльгуй паказваюць чытачу рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі й паглядамі стваральнікаў і выканальнікаў рок-песьняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленьні, даюць часам голас музыкам, майстром эстрады. Як зазначае аўтарка англамоўнага ўступу да гэтага выданьня Марыя Паўліна Сурвіла, тэматычны дыяпазон кнігі ладна шырэйшы за абмяркоўваны ў ёй жанр — яна мае агульнаадукацыйную вартасьць. Каб разумець мастацтва, валодаць здольнасьцяй ацэны яго, трэба быць паінфармаваным пра аб’ект зацікаўленьня. Веда памагае адчуваць прыгожае. Інтэлектуальны багаж паглыбляе эстэтычнае задавальненьне. Апрача гэтага, азнаямленьне з адным жанрам музыкі палягчае разуменьне іншых жанраў. Як слушна сказаў гітарыст маскоўскага рок-гурту “Аўтограф” Аляксандар Сіткавецкі, “шлях да правільнага ўспрыйманьня сымфанічнай музыкі можа прайсьці і праз разуменьне складанай рок-музыкі”. (Я. Запруднік, Уводнае слова, фрагмэнт)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары