Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Кніга, якая сабрала ў сабе матэрыялы канферэнцыі «Пушкін — Беларуская культура — Сучаснасць», прысвечана не толькі вялікаму рускаму паэту, але таксама і бязмернаму досведу і творчасці песняра, які сваім словам і творамі ўзбагаціў сусветную культуру. Яго слова аказала ўздзеянне і на беларускую культуру. Нездарма ЮНЭСКА 1999 год аб’явіла годам Пушкіна. Што тычыцца расейскай культуры, то шматлікія мовазнаўцы вызначаюць, што менавіта з Пушкіна пачалася ўся расейская мова і менвіта ў яго творчасці было адлюстравана ўсё яе багацце. Што тычыцца канферэнцыі і складзенага на яе аснове зборніка, у чытача ёсць магчымасць пазнаёміцца з уплывам Пушкіна не толькі на расейскую і беларускую культуру ў канкрэтных прыкладах і даследаваннях навукоўцаў, але таксама прадстаўлены літоўскі досвед і агульнаеўрапейскі кантэкст. На аснове пулікацыі можна прадставіць шматграннае ўздзеянне паэта не толькі на літаратуру, але і на мастацтва ў шырокім значэнні гэтыга слова: на тэатр, на кіно, нават на педагогіку.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра