Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да гісторыі, як да аб’ектыўнага вопыту і калектыўнай памяці нацыі. “..У гудзе машын, тралейбусаў, вулічнай гамане трэба ўмець чуйна слухаць, каб пераканацца, што тут, у старым горадзе, прыгожым сваёй непаўторнасьцю, у гольлі квітнеючых ліп шуміць ветрык, шапочуць таполі і вязы, а жоўтае лісьце асенніх бяроз бязгучна спадае на дол. Тут, як і ўсюды, плывуць воблакі ў бяздонным небе, грае музыка вечнасьці, гучыць мудрая песня прыроды. А калі яшчэ больш засяродзішся — пачуеш мэлёдыю даўніх муроў! У гэтым нам шмат дапамогуць дапытлівасьць, жаданьне і веды. Пачнём наш шлях раніцай, калі толькі ўзыходзіць летняе сонца і абуджаецца стары горад. Пойдзем па вуліцах і завулках, паходзім па Замчышчы, плошчах і старадаўніх дварах, пакуль не патухне чырвонае неба за былой Нямігай і не запаляцца першыя зоркі”.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра