Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання (юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты)

Выданне сабрала ў сабе матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, дзе былі разгледжаны пытанні вяртання і сумеснага выкарыстання спрэчных музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей. Канферэнцыя праходзіла пад эгідай ЮНЭСКА ў 1997 г. ў Менску. Навукоўцамі з Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Польшчы і ЗША закраналіся не толькі маральныя і навуковыя аспекты гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але таксама юрыдычныя моманты. Паводле некаторых названых аспектаў, шматлікія рарытэты былі вернуты ў краіны стварэння, чаму і быў прысвечаны на канферэнцыі пэўны час і працы даследчыкаў. Тым не менш, шмат рэчаў пакуль не вернута сапраўдным ўладальнікам. Вучонымі зроблена шэраг прапановаў, якія павінны стаць арыецірам у дзейнасці палітыкаў, навукоўцаў, даследчыкаў у сумесным выкарыстанні гістарычнай спадчыны.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары