FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай “Сапраўднае аблічча”. Сюды увайшлі найбольш значныя нарысы і артыкулы беларускага палітыка, якія зрабілі вядомым ягонае імя ў Беларусі ды па-за межамі краіны ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў: “Курапаты – дарога сьмерці”, “Шумяць над магілай сосны”, “Чарнобыль — трагедыя нацыі”, “Двуязычие и бюрократизм”… Артыкул “Шлях да свабоды”, датаваны 1990 годам, нібы вяртае нас у сучаснасьць: “Пара азірнуцца і паглядзець, што зроблена і што дасягнута… У Беларусі ж, здаецца, не зьмянілася нічога. Той жа зьдзек з беларускай мовы, тыя ж расейскія шыльды, назвы і вывескі; тыя ж помнікі на плошчах, Леніна ды Калініна; тыя ж прадажныя журналісты… Здаецца, што час спыніўся ў гэтым застойным балоце…” Паміж аналітычнымі ці востра публіцыстычнымі тэкстамі палітыка зьмешчаныя ягоныя асобныя вершы, дзе Зянон Пазьняк, ужо як паэт, сьцвярджае: “Прырода поўная маіх пачуцьцяў. Толькі нікому няма справы да маёй прыроды.”

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары