Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

“Шчаслівай долю назаві” – чарговы зборнік знакамітай паэткі з Белаазёрска, якая нягледзячы на цяжкую хваробу, якая “пасадзіла” яе ў інвалідную каляску, ні дня не сумнявалася у тым, што жыццё дадзена для радасці, для творчасці, для таго, каб несці людзям цеплыню, дабрыню, мужнасць. Паэзія Ніны Мацяш чэрпае сілу і прыгажосць з народных крыніц. Пільны назіральнік і тонкі эстэт, яна бачыла тое, што іншым проста было незаўважальным, або настолькі штодзённым, што прыгажосць проста пераставала быць бачнаю. Слова Ніны ажыўляла тую прыгажосць, тонка падуважанае, перададзенае словам раскрывала вачы кожнаму, хто чытаў яе вершы. У простых рэчах раптам нараджалася таямніца, глыбіня і хараство. Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш(Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра