«Шляхам жыцця» — трэці зборнік вершаў Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца». Першы тыраж зборніку склаў 3 тысячы асобнікаў. Купала прысвяціў зборнік доктару Аляксандру Ярэмічу, які выдаў кнігу Купалы за свае ўласныя сродкі.
У зборнік увайшлі больш за 200 вершаў, напісаных пераважна ў 1910—1913 гадах, шэраг перакладаў і некаторыя вершы з папярэдніх зборнікаў Купалы «Жалейка» і «Гусляр». Зборнік складаецца з сямі асобных раздзелаў.