Спампаваць

Радыёверсія монаспектакля Націянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле аднайменнай кнігі.
Кнігу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, аднаго з найбольш папулярных аўтараў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, параўноўваюць з сусветна вядомымі казкамі “Тысяча і адной ночы”. У старых беларускіх легендах і паданнях ёсць усё, што ўласціва міфалогіі: добрыя і злыя духі, чараўнікі і пачвары…
Шляхціц Завальня ў снежныя калядныя дні прымае ў сваім доме на беразе возера Нешчарда вандроўнікаў, якія заблукалі ў непагадзь і завіруху. Маяком для іх служыць свечка, што Завальня ставіць у сябе на падаконніку. У падзяку за гасціннасць гаспадара начлежнікі па яго просьбе расказваюць самыя неверагодныя гісторыі, якія калі-небудзь здараліся на гэтай даўняй зямлі. Рэальнае і фантастычнае аб’ядноўваюцца ў гістарычным сюжэце, у якім шмат загадак, цудаў і казачных пераўтварэнняў…

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары