Вобраз Пані — улюбёны вобраз паэзіі Людмілы Рублеўскай, яе альтэр эга. Рамантычная творчая жанчына, датклівая і чуллівая, здольная на самаахвяраванне ў імя кахання, яна адчувае сябе чужой у сваім часе і пакутліва шукае ўзаемаразумення. Але адначасова — дастаткова моцная, каб прыняць на сябе адказнасць за лёс Радзімы, абараніць свой талент і сваё каханне. Любоў да Беларусі, да яе гісторыі, павага да тых, хто працаваў на захаванне культурнай спадчыны народа, праблема захавання гістарычнай памяці — асноўны лейтматыў многіх твораў Людмілы Рублеўскай.
4
1
голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары