“Сіняя-сіняя…” Уладзімір Караткевіч

..З болем згадвае ў апавяданні “Сіняя-сіняя” родную пакінутую зямлю Пятрок Ясюкевіч, былы ўдзельнік паўстання 1863 – 1864 гг. Глыбокім трагедыйна-філасофскім зместам, роздумам пра сваю радзіму і яе лёс у кантэксце грамадскіх і сацыяльных катаклізмаў, што адбываліся на зямлі, напоўнены і Петраковы думкі, якія аднойчы ўзніклі ў яго каля егіпецкіх пірамід: “Усё адно людзі гінуць і народы гінуць, і працэс гэты няўхільны, а на зямлі не застаецца нічога, акрамя магіл”.
Праз усмешку сфінкса, які шмат перажыў і шмат пабачыў на сваім вяку, вартымі жалю і марнымі здаліся Петраку высілкі людзей нешта змяніць у жыцці. І тым не менш, як выклік сфінксу ў героі абуджаецца прага жыць і захаваць для будучыні кволую дзяўчынку, што вярнула яму радзіму, якую нельга страціць і да якой трэба вярнуцца, каб прадоўжыць пачатую справу.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары