Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Ужо сама назва гэтай кнігі прымушае адкрыць яе і заглыбіцца ў чытанне. “Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было савецкіх вязьніцах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не захацелі адмовіцца ад сваіх перакананняў, што да апошняй хвіліны жыцця заставаліся Беларусамі. Дзяцінства, маладосць, замужжа, жыццё ў эміграцыі, пакуты ў лагерах, пераслед за беларускасць – усё гэта ў “Споведзі”, і як на споведзі – шчыра і без прыўкрас. Ларыса Геніюш, пішучы свой жыццярыс, спавядалася ў прамым значэнні гэтага слова, але не толькі перад Богам, але і перад грамадствам, перад нашчадкамі і перад памяццю продкаў. Яе “Споведзь” адзін з немногіх эпісталярных твораў у беларускай літаратуры, створаны без аглядкі на цэнзуру, з поўнай адказнасцю і шчырасцю з рукой на сэрцы. (Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра