Спампаваць

Кожны горад мае свае знакамітасці. Кожнае, нават самае маленькае мястэчка мае свае легенды. У кожным горадзе ёсць СВАЕ злодзеі, СВАЕ наркаманы, СВАЕ прастытуткі, СВАЕ вар’яты. Іх ведае кожны, іх не любяць, але і не баяцца. Яны – СВАЕ. Ад гэтай свойскасці патыхае старасвецкасцю, бо яна, гэтая своскасць, нарадзілася не сёння – ад шмат дзесяцігоддзяў, або нават стагоддзяў таму, перадавалася і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэтая свойскасць з’яўляецца адметнасцю кожнага мястэчка, кожнага горада. «Старасвецкія міфы горада Б*» – зборнік прозы Людмілы Рублеўскай, у якім аўтарка сабрала найбольш знакавыя «свойскасці», якія маглі б здарыцца ў адвольнай мясцовасці. Кожны «міф» мае, бынаймней у назве, суаднясенне да класічных міфаў Рыма і Грэцыі, але падзеі ў іх апісаныя – гэта сёння і недзе побач, магчыма проста ў суседнім мястэчку, на суседняй вуліцы, або нават у кватэры па-суседску

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары