“Страчаная спадчына” уклад. Т.В. Габрусь

Адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны кожнага народа з’яўляецца манументальнае дойлідства. У адрозненне ад іншых набыткаў нацыянальнай культуры архітэктурныя помнікі нельга адарваць ад роднай зямлі, вывезці, схаваць у чужых сховішчах. Архітэктурны помнік можна толькі знішчыць, зруйнаваць дашчэнту, не пакінуць слядоў, і такім чынам збядніць гістарычную памяць народа. Са стагоддзя ў стагоддзе рабілася гэта на зямлі беларускай. Ніводзін з еўрапейскіх народаў не панёс большых страт сваёй гістарычнай і мастацкай спадчыны, як беларускі. Край, што знаходзіўся на мяжы заходне- і ўсходнееўрапейскіх культурных арэалаў, паміж моцных і прагных суседніх дзяржаў, пастаянна з’яўляўся аб’ектам палітычнай і ідэалагічнай экспансіі, а вельмі часта і ваеннай агрэсіі.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары