Спампаваць

Зборнік быў надрукаваны ў 2005 годзе. Аднак знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў намнога раней. Першыя тры вершы былі напісаныя у 1945 г. у вайсковым шпіталі ў Зеебургу. Яны былі знойдзены недаўно ў дамашнім куфары і пасля карэктуры ўвайшлі ў зборнік. Такі сам лёс спаткаў чатыры вершы ў IV раздзеле “Вучнёўскае зачараванне”, якія былі напісаны ў 1946 г. У зборніку ёсць іншыя вершы з ваенных успамінаў аўтара, як “Астрог” ці “Уласавец” і на розныя іншыя тэмы. Вершы “Беларускі ручнік” і “Беларускі арфей” друкаваліся ў Мінску у “Голасе Радзімы”, а верш “Сізіфава праца” у штомесячніку “Przegląd Prawosławny”. У V раздзеле “Рагвалод і Тур” знаходзіцца 5 вершаў, у якіх апісаны мяркуемыя эпізоды з жыцця першых вядомых беларускіх князёў, узятых з летапісаў і з гістарычных кніг “Старажытная Беларусь” Міколы Ермаловіча і “Истории государства рассийского” H. М. Карамзина.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары