Пабраць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Мікола Шчакціхін — беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, пэдагог. «Бацька» беларускага мастацтвазнаўства. Сфbра навуковых інтарэсаў Шчакаціхіна была надзвычай шырокай. Найперш ён займаўся вывучэньнем беларускай архітэктуры ХІ—ХІХ стст.: сакральнай і абарончай. Шмат высілкаў ахвяраваў дасьледваньню беларускай гатычнай архітэктуры, у тым ліку мураваных замкаў ВКЛ далюблінскага часу. Пачаў распрацоўку пытаньня абарончай храмавай архітэктуры ў ВКЛ. Акрамя архітэктуры дасьледваў выяўленчае мастацтва, ў тым ліку жывапіс полацкіх храмаў XVII—XVIII стст., старажытныя беларускія гравюры, мастацтва кніг Ф. Скарыны. Засваеньне нацыянальных мастацкіх традыцый Шчакаціхін бачыць перадумовай пасьпяховага разьвіцьця сучаснай яму творчасьці, на падставе практыкі асобных творцаў арентуе моладзь на стварэньне нацыянальнай мастацкай школы. Акрамя прыкладных праблемаў займаўся распрацоўкай канцэпцыі беларускага мастацтва, асноўных яго накірункаў і пэрыядызацыю. Увёў ва ўжытак паняткі «беларускае Адраджэньне», «беларуская готыка», «беларускае барока». Уздымае пытаньне пра неабходнасьць стварэньня ў Беларусі вышэйшай мастацкай школы (акадэміі), рупіцца аб згуртаваньні творчых сілаў ва Усебеларускую мастацкую асацыяцыю. Дзейсна удзельнічаў у арганізацыі і афармленьні музэйных збораў у Беларусі. У 1926 годзе выступае як адзін з арганізатараў 1-ай Усебеларускай мастацкай выставы: складае каталёгі, робіць крытычныя агляды паказаных твораў.

Канцэпцыя нацыянальнага беларускага ў мастацкай творчасці найбольш глыбока была распрацавана ў публікацыях 1920–1930-х гадоў М. Шчакаціхіна — найбольш уплывовага крытыка і гісторыка беларускага мастацтва. У кнізу М. Шчакаціхіна і В. Ластоўскага «Сучаснае беларускае мастацтва» (1929) аналізуюцца розныя напрамкі ў выяўленчым мастацтве, утрымліваюцца характарыстыкі мастакоў, якія прадстаўляюць цікавасць для сучаснага мастацтвазнаўства.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Пабраць» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о