Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Бадай у ні воднай краіне свету няма столькі «белых плямаў» у гісторыі, як у беларускай. Па сённяшні дзень абарона дысертацый, а таксама даследаванні маладых навукоўцаў строга кантралююцца адміністрацыямі вучэбных устаноў. Адной з «непрываблівых і зачыненых» тэмаў з’яўляецца Беларуская грэка-каталіцкая царква. У школьных падручніках існаванне беларускамоўнага асяродка ў царкве да гэтага часу амаль не ўзгадваецца. Асабліва гэта тычыцца перыяду, калі савецкая ўлада ўжо завлодала Беларуссю. Тым не менш цікавасць да гэтай тэмы не знікае. «Таямніцы беларускага грэка-каталіцкага экзархату» пад аўтарствам Горбіка Сяргея — чарговая праца на дадзеную тэматыку. Дзякуючы часу адкрываюцца новыя дакументы, крыніцы, якія ўсё больш расхіляюць занавесу таямніцы тых падзей, тых, якія ўсімі сіламі і сродкамі прабуюць схаваць і змаўчаць. Адметнасць працы даследчыка ў тым, што ён прапануе больш глыбока і аб’ектыўна паглядзець на моманты стварэння і функцыянавання беларускага грэка-каталіцкага экзархату ў 1939-1942 гг. (Н. Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра