“Тутэйшыя” Янка Купала

Радыёспектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы па вядомай п’есе народнага паэта Беларусі.
У ролях цалкам заняты склад акцёраў, якія працавалі ў тэатральнай пастаноўцы.

«Тутэйшыя» — сатырычная трагікамэдыя Янкі Купалы (у вызначэньні аўтара — «трагічна—сьмяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях»). П’еса завершаная ў жніўні 1922 году. У аснове п’есы — роздум аўтара пра гістарычныя шляхі і будучыню беларускага народу. Я. Купала выказвае глыбокую трывогу за духоўную спадчыну беларускага народу, яго нацыянальную сьвядомасьць. Сваім творам  ён заклікае змагацца з тутэйшасьцю — беспрынцыповасьцю, недастаткова разьвітай сьвядомасьцю, пасіўнасьцю, скоранасьцю.
Cцэнічнае жыццё п’есы пачалося ў Беларускім дзяржаўным тэатры ў 1926 годзе пастаноўкай расейскага рэжысэра М. Папова. Але хутка п’еса была знятая з рэпертуару як твор нацыяналістычны. У 1990 годзе спэктакль быў пастаўлены на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы рэжысэрам М. Пінігіным, які перачытаў трагікамэдыю як філязофскі трагіфарс. З перапынкамі спэктакль ішоў на сцэне тэатру да 2010 году.

Акрамя радыёспектакля ў раздачу ўключаны фрагмент інтэрв’ю з Віктарам Манаевым, якое было зроблена адразу пасля радыёпрэм’еры «Тутэйшых» (працягласць інтэрв’ю 00:13:02, памер 12 MiB).

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары