Кніга гэтая – пераважна пра хобітаў, і зь яе старонак чытач шмат чаго даведаецца пра іхнія характар ды звычаі, а таксама трохі пра гісторыю. Болей зьвестак можна знайсьці ў вытрымках з Пунсовай кнігі Заходняга Краю, якія ўжо былі апублікаваныя пад назваю “Хобіт”. Вытрымкі гэтыя, зь першых разьдзелаў Пунсовай кнігі, напісаныя самім спадаром Більба – першым хобітам, які стаў знакамітым на ўсенькі сьвет. Спадар Більба назваў іх “Вандроўка туды й назад”, таму што яны распавядалі пра ягонае падарожжа на Ўсход ды пра вяртаньне. Гэтая ягоная прыгода потым уцягнула й усіх хобітаў у вялікія дзеі той эпохі, пра якія далей і пойдзе расповед. Шмат чытачоў, магчыма, захочуць даведацца пра гэты незвычайны народ з самага пачатку, а некаторыя, можа, ня маюць “Вандроўкі туды й назад”. Для іх тут сабраныя найістотнейшыя зьвесткі пра хобітаў ды іхнюю краіну й коратка распавядаецца пра Більбаву вандроўку.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары