Пабраць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Праца рэпрэзентуе ўпершыню праведзенае на матэрыяле беларускай літаратуры даследаванне мастацкага вобраза ачольніка паўстання 1794 г., героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Т. Касцюшкі. Увагай ахопліваецца, бадай, увесь корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Не ставячы на мэце даць агульную ацэнку эстэтычных вартасцей твораў, у сваёй аналітыцы абазначанай тэмы, акрамя літаратуразнаўчых аспектаў, даследчык кіраваўся прынцыпамі гістарызму і мастацкай праўды, што дазволіла падыйсці з аднаго боку шырэй, а з іншага – больш канкрэтна да прадмета даследавання. Аўтар прытрымліваўся ў асноўным храналагічнага парадку пры разглядзе твораў, гісторыя якіх пачынаецца яшчэ пры жыцці Т. Касцюшкі, а заканчваецца… ды, здаецца, пакуль не заканчваецца. Праца, разлічаная на перадусім філолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, можа быць цікаваю шырокаму колу чытачоў як на Беларусі, так і за яе межамі.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Пабраць» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о