FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыёт-нацыяналіст, часам – п’яніца, які на дне шклянкі шукае сэнс і філасофію жыцця. Праз радкі вершаў прабіваецца нейкі знаёма-незнаёмы хлапец, інтэлігент, жартаўнік, сатырык, назіральнік, філосаф, скандаліст, правінцыяналіст і сталічнік адначасова. Родам нібыта з Гародні, але калі б, не ведаючы, сказаць, што беластачанін, то гэта ўспрынялося б як праўда, бо Юрка, на добрую справу, жыхар правінцыі – польска-беларускага памежжа, дзе моцны ўплыў аднае культуры на другую, і адарваць, вырваць іх з паэзіі Гумянюка – проста немагчыма. Зразумела, вершы найлепш гучаць у выкананні самога аўтара, але і ў кампаніі сяброў яны гучаць таксама цікава. Ды вось, што дзіўнае, у самоце іх чытаць не дасца, яны ў самоце проста не гучаць.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о