Спампаваць

Максiм Багдановiч… Гонар нашай лiтаратуры i яе ж боль. Ен так многа зрабiў… I яшчэ больш не паспеў зрабiць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквiце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлi лiсток паперы з радкамi: „У кра’ше светлай, дзе я умiраю, У белым доме ля сiняй бухты, Я не самотны, я кнiгу маю 3 друкарнi пана Марцiна Кухты”. Гэтай кнiгай быў адзiны прыжыццёвы зборнiк вершаў Максiма Багдановiча «Вянок», якi адразу стаў нашай класiкай. Зборнiк «Вянок» выйшаў у 1913 годзе ў Вiльнi маленькiм тыражом i даўно стаў бiблiяграфiчнай рэдкасцю. Гэтае факсiмiльнае перавыданне «Вянка» дасць магчымасць сучаснаму чытачу быццам зноў атрымаць «з друкарнi Марцiна Кухты» тую самую сцiплую i такую цудоўную кнiгу нашага Максiма Кнiжнiка.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары