Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць спараджэньне адначасова старажытнага полацкага дзяцінца і “чорнага горада” – новабеларускага індустрыйнага мэгаполісу. (…) Эўрапейскасьць патрабуе урбаністычнасьці. Для ўваходжаньня беларускай паэзіі ў агульнаэўрапейскую паэтычную сыстэму ёй патрэбны новы беларускі горад. Аркуш стварыў уласны варыянт такога горада – гэты горад дае аўтару магчымасьць ісьці па Парыжу, “як змоўнік”, “як барбар”, “як заваёўнік”. Новы беларускі горад здаецца значна маладзейшым за Парыж. Але калі, заблукаўшы ў французскай сталіцы, паэт раптам падыме галаву – то не пабачыць над Парыжам ценю Ваўкалака, і вернецца ў Полацак па новыя вершы. (Г. Штэйнман, Цень ваўкалака над новым горадам, Калосьсе № 8, фрагмэнты)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары