“Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі” Юрэвіч Лявон

Спампаваць

Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і таму імкнуліся найбольш эфэктыўна скарыстаць дзейнасьць пад акупацыяй дзеля беларускай справы, ськіроўваючы свае намаганьні найперш на разьвіцьцё культурніцкага руху і школьніцтва. Таксама вельмі розныя намярэньні мелі розныя бакі пры стварэньні Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ), абвешчаным у чэрвені 1943 г. Несумненна, нямецкія улады разглядалі СБМ як будучы інструмэнт сваёй палітыкі, як сродак узгадаваньня верных прыхільнікаў гітлераўскай Нямеччыны. Аднак беларускія нацыянальныя дзеячы – а менавіта яны непасрэдна кіравалі арганізацыяй, — глядзелі на СБМ цалкам зь іншых пазыцыяў. Беларускае кіраўніцтва Саюзу імкнулася стварыць з СБМ школу патрыятызму ды прапагандыста роднае мовы і культуры. Наколькі гэтыя процілеглыя тэндэнцыя перапляталіся ў дзейнасьці СБМ, паказвае кніга, якая складаецца з запісаў успамінаў і эпісталярыкі сяброў Саюзу Беларускай Моладзі. Гэты зборнік не дае адказаў на ўсе пытаньні, што датычаць СБМ, аднак некалькі вырваных бачынаў вяртаюцца ў Кнігу Гісторыі.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары