Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Зборнік складаецца з навуковых дасьледаваньняў, якія заснаваны на выніках пошукаў у архівах, бібліятэках і музэях Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны і Францыі, дзе выяўляліся матэрыялы, якія зьвязаны з духоўнай і матэрыяльнай культурай беларускага народа, паходзяць з тэрыторыі Беларусі. Для Беларусі праблема пошуку і вяртаньня страчаных нацыянальных каштоўнасьцяў надзвычай актуальная. Патрэбна шматгадовая карпатлівая і сыстэматычная праца ў распрацоўцы прававых нормаў, вырашэньні навуковых і практычных пытаньняў. Стымулам непрымусовага вяртаньня каштоўнасьцяў могуць і павінны быць маральныя фактары. Прытрымлівацца маральна-этычных нормаў пры рэалізацыі міжнароднага права ў гэтай сфэры ды увесь час нагадваць пра маральныя абавязкі надзвычай важна. Бясспрэчна, маральных магчымасьцяў недастаткова, каб разблытаць гордзіеў вузел супярэчнасьцяў, зьвязаных з лёсам каштоўнасьцяў нашага народу, раскіданых па сьвеце ў выніку глябальных і лякальных палітычных падзей, уласнай недасьведчанасьці і іншых прычын. Але на першым этапе будзе дастаткова вярнуць гэтыя каштоўнасьці ў навуковы і культурны ужытак, прадугледзіць розныя формы іх сумеснага выкарыстаньня. Супрацьстаяньне ж у вырашэньні гэтай праблемы можа прывесьці да самых нэгатыўных наступстваў — да утойваньня каштоўнасьцяў, гэта значыць, да выключэньня іх з культурнага і навуковага ужытку. У такім выпадку перамешчаныя каштоўнасьці робяцца недаступнымі не толькі для прадстаўнікоў народаў — іх стваральнікаў, але і для грамадзкасьці той краіны, дзе яны схаваныя. Ас

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра