“Wiersze wybrane” Wiktor Szwed

Спампаваць

Выбраныя вершы беларускага паэта Беласточчыны Віктара Шведа – не штодзённае выданне. Віктар Швед піша, у асноўным, на беларускай мове, гэты ж зборнік – вершы на польскай мове. Сабраныя ў зборніку творы перакладзены з беларускай як самім аўтарам, так і польскім паэтам Янам Лявончукам. Творы Віктара Шведа прысвечаны вясковаму жыццю, міжчалавечым адносінам, акаляючай нас прыродзе. Не выходзячы тэматычна па-за межы рэгіёна, а нават і выходзячы зрэдзьчас, паэт на працягу доўгага жыцця здолеў пры дапамозе сваіх вершаў захапіць і закахаць некалькі пакаленняў чытачоў у роднай сэрцу Беласточчыне. Кожны верш, як асобны малюнак. Тут вёсачка, там кавалак лесу, у іншым вершы бачым хату і чуем духмяны пах свойскага хлеба. Чуллівасць і спакой, узнёсласць і дасціпнасць, адкрытасць і глыбіня пачуццяў дазваляюць зразумець ягоны вершы кожнаму – і старому і малому. (Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары