Спампаваць

У зборнік увайшлі артыкулы беларускіх аўтараў пра іхнае успрыняцьце сучаснай Польшчы. Гэтыя артыкулы нарадзіліся ў выніку паездак у Польшчу, а таксама пасьля знаёмства з польскай статыстыкай і эксьпертнымі ацэнкамі. Такім чынам, у зборніку, апроч агляду агульнай палітычнай сітуацыі, прадстаўленыя аналіз польскай сыстэмы мясцовага самакіраваньня, праведзенае параўнаньне выбарчых сыстэмаў Беларусі і Польшчы, асобна аналізуецца эканамічная сітуацыя на памежным Падляшшы, стан польскага турызму, сытуацыя з інвалідамі, пэнітэнцыярнай сыстэмай, культурнае і адукацыйнае жыцьцё беларускай мяншыні ў Польшчы. Немалая ўвага нададзена, у тым ліку, станаўленьню і разьвіцьцю беларускай гістарыяграфіі ў Польшчы. Атаясамлівацца з Беларусьсю Лукашэнкі беластоцкія беларусы ня хочуць. Але надзеі на рэнэсанс нацыянальнага руху ўсё-ж зьвязваюць з беларускай дзяржавай. Беларускай ня толькі па назве, але і па духу. Безумоўна, гэта апісаньне польскай рэчаіснасьці, але зробленае аўтарамі, які ўвесь час параўноўваюць яе з беларускай – робяць свае высновы і прапановы. Таму, кніжка можа быць найбольш цікавай менавіта для беларускага чытача, чым нават для польскага.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары