Спампаваць

Увазе чытачоў прапаноўваюцца мэмуары сваяка Якуба Коласа, стваральніка атрадаў Службы Парадку у часе нямецкай акупацыі, змагара супраць саветаў, кіраўніка Беларускага вызвольнага Фронту Дзьмітрыя Касмовіча. Аўтар засяроджвае сваю ўвагу на ўспамінах 20-40 гадоў мінулага стагодзьдзя. Апісвае і жыцьцё на Нясьвіжчыне “за палякамі”, і прыход саветаў, беларускую дзейнасьць пад час нямецкай акупацыі. Кніга напісаная жывой сакавітай мовай, лёгка чытаецца, асабліва ўражваюць паэтычныя апісаньні родных мясьцінаў, поўныя тугі па Радзіме. Успаміны былі напісаныя яшчэ ў 1985 годзе, аднак найбольш дэталёвыя ўспаміны прысьвечаныя жыцьцю аўтара да 1945 года. Вядома погляды могуць камусьці падацца сумнеўнымі, але варта пазнаёміцца зь імі каб зразумець усю трагедыю беларускага народу ў дваццатым стагодзьдзі. (З. К.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары