У гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі можна ўмоўна выдзяліць наступныя перыяды. Першы ахоплівае 1920—1955 гады. Другі пачынаецца з 1956 года, пасля зняцця неабгрунтаваных абвінавачванняў з Кампартыі Польшчы і яе састаўных частак — Кампартыі Заходняй Беларусі і Кампартыі Заходняй Украіны ў супрацоўніцтве іх кіруючага актыва з польскай дэфензівай. Гэта адкрыла магчымасць для шырокай навуковай распрацоўкі розных аспектаў рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У пачатку 90-х гадоў пачаўся трэці перыяд у гістарыяграфіі гіторыі Заходняй Беларусі. Для яго характэрны дэідэалагізаваны аб’ектыўны навуковы падыход да праблем рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, увядзенне ў навуковы абарот дакументальнага матэрыялу, які па прычыне ідэалагічнага характару ў папярэдні перыяд не мог быць выкарастаны даследчыкамі.
0
0
голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары