Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч — багаслоў, пэдагог, перакладчык, дзяяч у галіне царкоўнае асьветы. У 1936 у Вільні быў надрукаваны лемантар Паўловіча «Першыя зерняткі». Нацыянальнай абэцэдай беларусаў С. Паўловіч лічыў кірыліцу і абгрунтоўваў гэта прычынамі гісторыка-культурнага характару. Ува ўмовах паглыбленьня палянізацыі ён быў вымушаны надрукаваць другое выданьне лемантара (1937 г.) лацінкай пад назовам «Zasieŭki». Нягледзячы на гэта, тыраж быў канфіскаваны.

Лемантар мае класічную структуру і прызначаны для навучанна чытанню і пісанню – спачатку алфавіт і словы, якія пачынаюцца на кожную з ягоных літараў, потым прапісныя літары і практыкаванні ў самастойным пісанні, а потым апавяданні і вершы беларускіх аўтараў, у асноўным патрыятычнага зместу.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating

Падобныя кнігі

Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары